Вадалазы чысцяць раку Піну
Пінск рыхтуецца да купальнага сезону. Вадалазы сумесна з актывам Таварыства выратавання на вадзе чысцяць раку Піну, якая цячэ праз Пінск і з’яўляецца ўлюблёным месцам адпачынку гараджан і гасцей горада.
Смецця шмат і, як адзначае ўдзельнік акцыі па падрыхтоўцы Піны да купальнага сезону Андрэй Кананчук, штогод адыходаў менш не становіцца:
– Колькасць сабранага пабытовага смецця на дне каля пляжу не змяншаецца. Пасля таго, як адчыніцца пляж, мы працягнем працу па абследванню дна. І па заявах: калі нехта падаў заяўку пра шкло і пластыкавыя ўпакоўкі, выконваем працу дадаткова.
Купальны сезон у Пінску пачнецца ў траўні, чальцы Таварыства выратавання на вадзе чакаюць з’яўлення першых адпачывальнікаў ужо праз некалькі дзён. Выратавальнікі раяць грамадзянам адпачываць толькі ў вызначаных месцах, якія знаходзяцца пад іх кантролям.
Беларускае Радыё Рацыя