Прыгожын абяцае зрабіць беларускае войска „другім у свеце”



З’явілася відэа, на якім кіраўнік ПВК „Вагнер” Яўгеній Прыгожын, меркавана, выступае ў лагеры каля беларускай вёскі Цэль.

Ролік быў апублікаваны ўдзень у тэлеграм-каналах, звязаных з ПВК „Вагнер”. На відэа, знятым у прыцемках, выступае чалавек з голасам, падобным да голасу Яўгена Прыгожына. Выступоўца прывітаў вайскоўцаў і павіншаваў іх „з прыездам на беларускую зямлю”. 

Сярод іншага, ён абяцае зрабіць беларускае войска другім у свеце і пры патрэбе „уступіцца за яго”.

„Беларусы сустрэлі нас не толькі яе герояў, але і як братоў. Кажуць, мясцовыя дзяўчаты ў крамах шэпчуцца, што прыехалі „вагнеры”, — сказаў ён. Ён таксама заклікаў „рыхтавацца, падвышаць свой узровень і ў новы шлях у Афрыку”.

Акрамя гэтага на відэа прагучала, што „за беларускі кірунак будзе адказваць Сяргей „Піянер”.