Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалі справу палітвязняў
19 ліпеня прадстаўнік амбасады Германіі ў Беларусі, а таксама супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў іншых краін прыйшлі да будынка суда Ленінскага раёна Менска, дзе пачалі разглядаць справу палітвязняў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў.
Такім чынам яны выказалі з імі салідарнасць.
Прэс-служба амбасады Германіі адзначае, што Баяровічы „карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова”, а абвінавачванні супраць іх „несправядлівыя і маюць палітычныя матывы”. Іх судзяць за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Падкрэсліваецца, што федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі (іх налічваецца амаль паўтары тысячы).
Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыя і Валерыю Баяровічаў палітвязнямі.