Навошта Лукашэнку ПВК „Вагнер“ у Беларусі?



Увечары 19-га ліпеня ў Беларусі заўважана ўжо дзявятая калона з сімволікай ПВК «Вагнер». У калоне заўважаныя толькі фуры, усяго не менш як 30 грузавікоў. Адпаведна ў сеціве з’явіўся зварот Прыгожына да наймітаў ПВК «Вагнер», дзе ён заклікае зрабіць беларускае войска «другім войскам свету». Факт прыбыцця ПВК «Вагнер» у Беларусь каментуе капітан Арміі абароны Ізраіля ў адстаўцы і ваенны гісторык Рыгор Тамар:

— Зайшлі туды 200 ці 2000 людзей — гэта не гуляе ніякай ролі ў фармаце гэтай вайны, надта маленькія лічбы. Не забывайма, што беларускае войска, гэта войска, што аніколі за ўсю сваю гісторыю не брала ўдзелу ў баявых дзеях, яны ня маюць баявога досведу, ім ён і не патрэбны. Таму інтэграцыя ваяроў вагнера як інструктараў, з пункту дамэтнасці, для Лукашэнкі, мабыць, мае нейкі інтарэс, пры тым, ён вельмі прагматычны і асцярожны чалавек, і цямна, што ён не будзе даваць канцэнтраваць гэтых людзей у нейкія вялікія аддзелы. Каб яны не былі пагрозаю, іх размяркуюць на тэрыторыі Беларусі.

Па словах ваеннага эксперта, наўпроставай пагрозы ад ПВК «Вагнер» для Украіны з тэрыторыі Беларусі можна было б чакаць толькі ў тым выпадку, калі б байцоў ПВК размясцілі блізу беларуска-ўкраінскай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя