Суд над Ларысай Шчыраковай
27-га ліпеня пачнуць судзіць Ларысу Шчыракову. Разгляд справы запланаваны ў Гомельскім абласным судзе. Ларысу Шчыракову затрымалі ў снежні 2022 года. Як вынікае з раскладу суда, разглядаць яе справу будзе суддзя Мікалай Доля, які раней ужо вынес прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу. У былой журналісткі шэраг абвінавачванняў, якія выглядаюць, як помста ўладаў за мінулую працу, заўважае намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:
— Яны засталіся ў краіне, калі вычэрпваецца кола палітыкаў, актывістаў, журналістаў, адчышчаюць усіх, хто працаваў на незалежнае выданне. Гэта брыдка, непрыемна, самае страшнае, што гэта не 15 дзён ці 1-2 гады, а тэрміны 6-7 гадоў даюць. Так яно выглядае, на жаль. Беларуская ўлада закрывае такіх журналістаў.
Ларыса Шчыракова доўгі час працавала для тэлеканалу Белсат. Але апошні часам пакінула журналісцкую працу. Яе абвінавачваюць паводле трох артыкулаў, сярод якіх «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
Беларускае Радыё Рацыя