Міны на мяжы з Беларуссю
Украіна ўмацоўвае пазіцыі на мяжы з Беларуссю, у тым ліку супрацьтанкавымі мінамі, якія «стануць нечаканымі для ворага», калі ён «захоча ўварвацца на нашу тэрыторыю». Гэтак заявіў камандуючы Абʼяднанымі сіламі ўзброеных сілаў Украіны Сяргей Наеў. У прыватнасці, у Чарнігаўскай вобласці толькі на адным з напрамкаў вырыта больш за 40 км супрацьтанкавых равоў, створана больш за 30 тысяч разнастайных мінных пастак. Міжнародны офіс Чырвонага Крыжа адрэагаваў на на дзеянні свайго беларускага калегі. Як вядома, Беларускі Чырвоны Крыж трапіў у скандал пасля таго, як яго генеральны сакратар Дзмітрый Шаўцоў быў зафіксаваны на Данбасе з Z-сімволікай і пацвердзіў, што яны дапамагаюць вывозіць дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца піша, што даведалася пра візіт Шаўцова ў Луганск і Данецк са СМІ. Цытата: «Нам не паведамілі пра гэты візіт, і мы не ўдзельнічалі ні ў якіх мерапрыемствах, уключаючы вываз дзяцей”. Таму Федэрацыя перадала гэтую справу ў Камітэт па выкананні патрабаванняў і пасярэдніцтве, які расследуе і ліквідуе меркаваныя парушэнні добрасумленнасці.
Беларускае Радыё Рацыя