Аляксандр Каваленка: Расея выкарыстоўвае Беларусь, як дадатковы «знешні раздражняльнік»



Беларусь адмяніла памежны кантроль на мяжы з Расеяй. Такія і падобныя крокі Расея выкарыстоўвае для стварэння бачнасці ўяўных пагроз для Украіны і свету. Так лічыць украінскі ваенна-палітычны эксперта Аляксандр Каваленка.

– Гэта выключна «паказушны» фармат. Аснаўныя структуры ў Беларусі вельмі шчыльна супрацоўнічаюць з расейскімі структурамі, у тым ліку і памежныя службы. Нічога асабліва крытычнага ў гэтым не бачу. Калі праз мяжу ў Беларусь праходзілі дзясяткі тысяч асабістага складу, тэхнікі і ўзбраення расейскай арміі на тэрыторыю РБ, гэта было куды больш небяспечна, нават з улікам памежнага кантролю. Гэта ўсё скончылася ўварваннем з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Украіны расейскіх акупацыйных войскаў. Ёсць гэты памежны кантроль, няма яго – на сённяшні дзень гэта абсалютна ні на што не ўплывае.

Пра тое, што на ўездзе ў Беларусь з Расеі ўвялі часовы пагранічны кантроль, а ў тых, хто ўязджае, пачалі правяраць пашпарты, стала вядома 5 мая. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі казалі, што гэта часовая мера, звязаная з працэсам ратыфікацыі пагаднення аб узаемным прызнанні віз з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя