„Нёман” і менскае „Дынама” правядуць матчы за выхад у 2-і раунд Лігі канферэнцый
Два беларускія футбольныя клубы правядуць сёння, 20 ліпеня, паядынкі ў адказ стартавага кваліфікацыйнага этапа Лігі канферэнцый. Футбалісты менскага „Дынама” ў намінальна хатнім матчы згуляюць у Баку з баснійскім „Жалезнічарам”. Гэтую сустрэчу рассудзіць брыгада арбітраў са Славакіі, якую ўзначаліць Міхал Ацэнаш. Тыдзень таму ў Сараеве дынамаўцы выйгравалі з лікам 2:0, але не здолелі ўтрымаць перамогу, прапусціўшы ў канцоўцы два мячы – нічыя 2:2. Пераможца гэтага двухраундавага двубоя ў другім крузе будзе сапернічаць з азербайджанскім „Нафтчы”.
Гарадзенскі „Нёман” у венгерскім Дзьеры сустрэнецца з „Вадуцам”. Галоўным суддзёй гэтага матча прызначаны сербскі рэферы Ненад Мінаковіч. На мінулым тыдні ў сталіцы Ліхтэнштэйна падапечныя Ігара Кавалевіча атрымалі валявую вікторыю з вынікам 2:1. Наступным апанентам пераможцы гэтай пары будзе мальтыйскі „Бальцан”, які па суме двух матчаў аказаўся мацнейшым за славенскі „Домжале” – 4:1.
Мікалай Галяк аддаў толькі два гейма і выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Люксембургу
Беларус у двух сэтах выйграў у француза Барыса Фасбердэра (986 АТП) — 6:2, 6:0. У стадыі 1/4 фіналу Галяк згуляе супраць пераможцы матчу Томмазо Кампанучы (Італія, 551 АТП) — Амауры Райнэл (Францыя, 773 АТП)
Праспект „Караліны” Ягор Вельмакін афіцыйна прадстаўлены гульцом „Дынама-Мінск”
З галкіперам падпісаны двухбаковы кантракт на тры гады. У мінулым сезоне Ягор Вельмакін (2003) згуляў 12 матчаў за варонежскі „Буран” у ВХЛ, атрымаўшы 7 перамог, адбіўшы 93.7% кідкоў з каэфіцыент надзейнасці 2.17. Адзін з гэтых матчаў Вельмакін правёў на „0” і за 60 хвілін гульнявога часу парыраваў 45 кідкоў. Па ўсіх статыстычных паказчыках сезона Ягор апярэдзіў сваіх больш вопытных калег па брамніцкаму цэху. У ліпені 2023 года Ягор быў задрафтаваны „Каралінай” на драфце НХЛ пад 222-м нумарам.
Ліхарад – новы галоўны трэнер ЦСКА
Беларускі спецыяліст Дзмітрый Ліхарад прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера мужчынскай каманды валейбольнага клуба ЦСКА. Пра гэта паведамляе прэс-служба армейцаў. Бакі заключылі працоўнае пагадненне тэрмінам на адзін год. 46-гадовы беларускі спецыяліст вядомы сваёй трэнерскай працай у складах такіх клубаў, як барысаўскі БАТЭ-БДУФК, гомельская „Энергія” і гомельскі „Газавік”. Пад яго кіраўніцтвам барысаўчане ў 2018 годзе фінішавалі на трэцім месцы ў чэмпіянаце Беларусі, а „Газавік” двойчы браў серабро ў другім дывізіёне і золата ў першай лізе Беларусі па валейболе.
За медалі чэмпіянату Беларусі па спартовай хадзьбе ў Берасці будуць змагацца 40 атлетаў
Берасце 22 ліпеня прыме адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовай хадзьбе, паведаміла старшы трэнер Берасцейскай вобласці па лёгкай атлетыцы Святлана Вінідыктава. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў пройдзе на тэрыторыі спарткомплексу „Брэсцкі” а восьмай гадзіне раніцы. Потым на старт выйдуць 40 атлетаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Мужчыны і жанчыны будуць спаборнічаць у дзвюх дысцыплінах: заходах на 20 км і 35 км.
Беларускае Радыё Рацыя
