З пачатку вайны ва Украіне Літва анулявала больш за тры тысячы відаў на жыхарства беларусам і расейцам
17 гадоў таму
З пачатку вайны ва Украіне Літва анулявала больш за тры тысячы відаў на жыхарства беларусам і расейцам.
Па дадзеных Дэпартамента міграцыі МУС Літвы, дазвол на часовае пражыванне іншаземца, як правіла, ануліруецца ў сувязі са скасаваннем працоўнай дамовы” або яе адсутнасцю, а таксама калі “знаходжанне іншаземца ў Літве ўяўляла пагрозу дзяржбяспекі або грамадскаму парадку”.
Пры гэтым у пачатку ліпеня кіраўнік дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ паведаміла, што з 24 лютага 2022 года беларускія грамадзяне атрымалі каля 60 тысяч відаў на жыхарства і віз. Грамадзянам Расеі выдадзена да 8 тысяч відаў на жыхарства і віз.