Аляксандр Васылюк: Робім ужо 12-ы фатаграфічны праект



„Госць Рацыі” – прэзідэнт асацыяцыі Orthnet, прэзідэнт асацыяцыі „Асяродак Белавежа” Аляксандр Васылюк.

Ён актыўна дзейнічае ў розных сферах, многія з якіх у той ці іншай ступені звязаныя з праваслаўем. Сёлета плануе таксама ўдзельнічаць у восеньскіх парламенцкіх выбарах у Польшчы, дапамагае ўкраінскім уцекачам і запрашае ўсіх ахвотных да супрацоўніцтва.

РР: Вы шмат вандруеце, робіце фотаздымкі цэркваў. Ці запланаваныя вандроўкі на лета?

У гэтым годзе робім вялікі праект, які звязаны з чарговай праваслаўнай краінай – Грэцыяй. Гэта ўжо будзе дванаццаты праект. Я супрацоўнічаю з Яраславам Харкевічам, які працуе ў мітрапалітарным выдавецтве. Ён выдае альбомы прысвечаныя праваслаўю „Колеры праваслаўя”, які прысвечаны розным краінам. Усё пачалося з сэрвісу OrthPhoto, які з’явіўся амаль 20 гадоў таму. Спачатку мы паказалі праваслаўе ў Польшчы, а пасля мы захацелі паказаць іншыя краіны. У гэтым годзе паказваем Грэцыю. Да 31-га ліпеня, калі хтосьці мае фотаздымкі і хацеў бы ўзяць удзел у конкурсе, у якім каштоўныя ўзнагароды, то запрашаю да ўдзелу. Ёсць спецыяльная старонка, якая прысвечана конкурсу. Можна зайсці на старонку Orthphoto.net, там будзе банер, які скіруе на сайт конкурсу. Ёсць чатыры катэгорыі: „месцы”, „людзі”, „рэпартажы”, „дэталі”. Ужо маем амаль тры тысячы заявак з сямнаццаці краін. З намі супрацоўнічае польская амбасада ў Грэцыі і грэцкая амбасада ў Польшчы. Нашым лакальным партнёрам з’яўляецца, мэтай гэтых праектаў з’яўляецца не толькі паказанне фотаздымкаў, але і змену адносін паміж цэрквамі, навязванне новых адносін. У наступным годзе адбудуцца выставы пра Польшчу ў Грэцыі, у Грэцыі пра Польшчу, а таксама пра Грэцыю ў Грэцыі. Гэты і наступны год у вялікай меры знаёмімся з Грэцыяй і з грэцкім праваслаўем.

РР: Колькі ўдзельнікаў вы павінны выбраць з тых некалькіх тысяч?

– Для альбому выбіраем каля 100-120 фотаздымкаў, гэта не толькі з конкурсу, з сэрвісу OrthPhoto маем трохі фотаздымкаў. Журы і нашыя партнёры могуць дасылаць фотаздымкі, ідзе пра тое, каб як найшырэй паказаць, у выпадку Грэцыі гэта будзе вельмі складана, бо толькі з выспаў можна было б зрабіць асобны альбом, а тут трэба ўсё змясціць у адным альбоме, амаль усё.

РР: Вы самі таксама робіце здымкі?

Так, фатаграфую праваслаўныя цэрквы – гэта адна з галоўных тэмаў. Я таксама працую, супрацоўнічае з фотасэрвісам, які вядзе фірма Nikon у Польшчы, там ёсць адукацыйны партал. Фатаграфія з’яўляецца маім хобі, але таксама часткова з’яўляецца маёй працай.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя