Анонс перадачы „З Падляшша родам”: 80-ая гадавіна пацыфікацыі немцамі вёскі Папоўка



Сёлета споўнілася 80-ая гадавіна пацыфікацыі немцамі вёскі Папоўка, на тэрыторыі сучаснай гміны Гарадок на Беласточчыне. У пачатку ліпеня 1943 года гітлераўцы за дапамогу партызанам расстралялі 35 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей. Выратавалася толькі адна асоба. Вёску Папоўка немцы спалілі. Гэтыя падзеі ў «Галгофе сваякоў» апісаў беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк.

Гэтым трагічным падзеям 80-ці гадовай даўніны будзе прысвечана перадача Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі».

Перадачу «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі» слухайце ў бліжэйшую нядзелю. Прэм’ера а 12.05 гадзіне паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Беларускае Радыё Рацыя