Анфіса Ланно: Што я магу прынесці ў музыку, калі я не музыка?
Ілюстратарка вокладак музычных альбомаў, дызайнерка мерчу артыстаў Анфіса Ланно працягвае сваю супрацу з беларускімі творцамі.
Мастачка, што цяпер жыве ў Чэхіі, расказала пра свае прафесійныя перамогі і крыніцы натхнення:
— Пачну з дзяцінства: мой тата слухаў музыку на вінілах, і ў яго заўсёды дома гучала якасная замежная музыка: Pink Floyd, Queen, Dire Straits і г.д. А яшчэ я проста люблю музыку, люблю наведваць андэрграўндныя сцэны — гэта звязана з тым, што я ўвогуле не спяваю, не граю на музычных інструментах, таму я ўважаю, што гэта мая сублімацыя. Што я магу прынесці ў музыку, калі я не музыка? Магу прапанаваць тое, што я ўмею — маляваць. Гэта тое, што я раблю ўсё жыццё. Пачалося з таго, што я перамагла ў конкурсе на стварэнне мерчу гурту Мумий Тролль, а выйшла нечаканая калабарацыя з улюбёным гуртом майго дзяцінства. Друкавалі мой малюнак на майках, магнітах, торбах. Галоўнай маёй ідэяй было аб’яднаць усе альбомы разам, і я стылізавала іх у геаметрычнай манеры, што відавочна пазнаюцца і аб’яднала іх разам з лагатыпам.
Пра супрацу з музыкамі і творчыя погляды Анфіса Ланно распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай „Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 22-га ліпеня, у 16:06 паводле польскага часу (альбо 17:06 паводле беларускага).
Беларускае Радыё Рацыя