У беластоцкім хабе «Новая зямля» працягваюць працу па стварэнні беларускай бібліятэкі
У беластоцкім хабе «Новая зямля» працягваюць працу па стварэнні беларускай бібліятэкі. Тут з удзячнасцю прымуць у падарунак беларускія кнігі.
Адным з ініцыятараў стварэння бібліятэкі з’яўляецца Зміцер Антончык:
– Я быў адным з ініцыятараў, каб стварыць беларускую бібліятэку на базе хабу «Новая зямля». Я думаю, што мы будзем пашыраць гэты накірунак і займацца папулярызацыяй беларускай літаратуры. Каб беларусы Беластоку ведалі, што нашая бібліятэка ёсць, каб прыходзілі да нас, бралі кнігі і абменьваліся думкамі адносна літаратуры.
Працу па стварэнні беларускай бібліятэкі пры хабе «Новая зямля» лічаць перспектыўнай і ініцыятары паўставання беластоцкай філіі Таварыства беларускай мовы, якая зараз ствараецца. Старшынёй філіі на ўстаноўчым сходзе як раз быў абраны Зміцер Антончык.
Беларускае Радыё Рацыя