Ва Украіне загінуў расейскі прапагандыст Расціслаў Жураўлёў
16 гадоў таму
Агенцтва „РИА Новости” паведаміла пра гібель свайго ваенкара Расціслава Жураўлёва ва Украіне ў выніку абстрэлу з боку ВСУ.
Як піша агенцтва, група журналістаў расейскіх праўладных медыяў трапіла пад абстрэл у раёне сяла Пяціхаткі Запарожскай вобласці.
«Известия» паведамілі, што таксама пацярпелі карэспандэнт Раман Пальшакоў і аператар Дзмітрый Шыкаў. Аднак „пагрозы іх жыццю няма. Ім аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога».