Лагер „вагнераўцаў” у Беларусі істотна павялічыўся



Выданне The Washington Post апублікавала новы радыёлакацыйны здымак лагера ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна Беларусі. Паводле адмыслоўцаў, лагер у параўнанні з папярэднім здымкам ад 17 ліпеня істотна павялічыўся. Туды прыбылі «дзясяткі, калі не сотні адзінак тэхнікі і абсталявання».

Сёння Дзяржаўная памежная служба Украіны заявіла на падставе сваіх крыніц, што колькасць „вагнераўцаў” у Беларусі за апошні час павялічылася да 5000 чалавек. Такая колькасць для Украіны непасрэднай пагрозы нібыта не ўяўляе, аднак УСУ павінны быць гатовыя да любых сітуацый, у тым ліку і да недапушчэння правакацый на мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя