Пад Гародняй адпрацоўвалі аказанне меддапамогі ў зоне баявых дзеянняў



На Гожскім палігоне ў Гарадзенскай вобласці прайшоў тактыка-спецыяльны занятак «Дапамога-2023». Падчас яго вайсковыя медыкі вывучалі сучасную практыку аказання першай медыцынскай дапамогі ў зоне агнявога кантакту, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У раёне збору быў разгорнуты медыцынскі атрад. Па словах начальніка ваенна-медыцынскага факультэта Дзмітрыя Нікалаева, адпрацоўваліся практычныя навыкі па медзабеспячэнні механізаванай брыгады ў абарончым баі, а ўмовы былі набліжаны да баявых.

Крыніца: reform.by