Лукашэнка прыляцеў у Пецярбург на перамовы з Пуціным
16 гадоў таму
Лукашэнка мінулым вечарам адправіўся ў Пецярбург.
Пра гэта паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. Напярэдадні гэтая ж крыніца паведаміла, што на перамовы, якія адбудуцца 23 ліпеня, вынесеныя „пытанні бяспекі і міжнароднага парадку дня”.
Пазней прэс-служба прэзідэнта Расеі паведаміла, што Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць «інтэграцыйнае узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы». Гэта будзе шостая з пачатку 2023 году сустрэча Лукашэнкі і Пуціна.
Папярэдняя адбылася 9 чэрвеня. У той раз галоўнай тэмай сустрэчы стала размяшчэнне расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.