„Напэўна, гэта такая помста за Крымскі мост”
У Адэскай вобласці ва Украіне па некалькі разоў на дзень цяпер гучыць паветраная трывога. Гэта звязана з апошнімі ракетнымі атакамі з боку Расеі, – больш падрабязна распавяла беларуска Ганна Шастакоўская, якая ў ваенны час жыве ва Украіне:
– Так як мы жывем у Адэскай вобоасці, то паветраная трывога гучыць для ўсёй вобласці. І адпаведна апошнія чатыры дні мы жывем з пастаяннай паветранай трывогай. Калі здарылася тая бяда з Крымскім мастом… Гэта помста, напэўна, не ведаю. І гэтая збожжавая здзелка партовая спынілася. І вельмі шмат запускаў ракет ідзе з Чорнага мора на Адэскую вобласць.
Вайна ва Украіне ідзе 515-ты дзень. Актыўныя ваенныя дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі цягнуцца ўжо 17 месяцаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя