У анексаваным Крыме атакаваны склад боепрыпасаў
16 гадоў таму
У анексаваным Крыме атакаваны склад боепрыпасаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік анексаванага паўвострава Сяргей Аксёнаў. Па яго словах, таксама былі збітыя 11 беспілотнікаў.
«Адбылося пападанне ў склад боепрыпасаў у Джанкойскім раёне. Таксама абломкамі дрона пашкоджаны прыватны дом у Кіраўскім раёне», — напісаў чыноўнік у сваім тэлеграм-канале.
Таксама, па словах Аксёнава, «у мэтах бяспекі» прыпынены рух цягнікоў па чыгунцы ў Джанкойскім раёне Крыма і па аўтамабільнай трасе Джанкой — Сімферопаль.
Беларускае Радыё Рацыя