Ці лёгка прасоўваць ваенна-гістарычныя экскурсіі?
Генеральная пракуратара запатрабавала, каб у экскурсійныя маршруты актыўней дадаваліся месцы масавых пахаванняў ахвяраў нацыстаў і ў цэлым пашыралася сетка ваенна-гістарычных маршрутаў. У ведамстве лічаць, што турыстычная галіна не дастаткова выкарыстоўвае патэнцыял, звязаны з падзеямі 1941-1944 гадоў на Беларусі.
Экскурсавод Таццяна Хвагіна адзначае, што за савецкім часам гэтая тэма ў краіне была №1, але гэта ёй пасля і нашкодзіла:
– Быў такі момант, калі ваенна-гістарычная тэма выпала, як тая тэма, якая так навязла ў зубах – яна на першае, на другое і на трэцяе. Яно не рухалася наперад і аказалася негатовым зусім. І вось гэтыя мёртвыя экскурсіі, такія ідэйна-вытрыманыя ці былі яны запатрабаваныя? Ці лёгка іх было прасоўваць? Але яны былі ў праграме. Гэта ж тэма цікавая таксама, проста трэба ўмець да яе падысці.
Суразмоўца дадае, што ва ўсім мусіць быць мера і трэба ўлічваць попыт турыстаў. Далёка не кожнага падарожніка цікавіць тэма памяці і вайны.
Беларускае Радыё Рацыя