Карбалевіч: Пуцін паказаў, як лоўка перамясціў праблемны «Вагнер» у Беларусь, каб палохаць суседзяў



Нядаўняя сустрэча у Санкт-Пецярбургу Лукашэнкі і Пуціна, дзе былі абмеркаваны, быццам бы, «захопніцкія» планы Польшчы і «ваяўнічыя» настроі ПВК «Вагнер», была ўспрынята ў свеце, як чарговая інфармацыйная атака.

На важную дэталь звярнуў увагу палітычны аналітык Валер Карбалевіч:

-Думаю, галоўнае пытанне было пра лёс ПВК “Вагнер”. Колькі доўга яна будзе ў Беларусі існаваць, хто будзе плаціць за яе размяшчэнне, і плюс вырашылі неяк папужаць палякаў. Пуцін вялікую траўму атрымаў ад мецяжа “Вагнера”,  цяпер з дапамогай гэтай кампаніі можна атрымаць кампенсацыю, паспрабаваць з ёю “пагуляць”, ператварыць “мінус” у “плюс” і як бы паказаць сваёй аўдыторыі, што вось як лоўка мы гэтую праблему перамясцілі з сябе на тэрыторыю Беларусі. Цяпер гэта праблема для палякаў.

Паводле ацэнак, колькасць наймітаў у Беларусі ўжо даходзіць да 3650 чалавек. Цэнтр размяшчэння – намётавы лагер у в. Цэль пад Асіповічамі. Раней кіраўніцтва ПВК «Вагнер» заяўляла, што ў Беларусь перабазуецца да 10 тысяч байцоў гэтай кампаніі.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя