Чорны дзень для ізраільскай дэмакратыі
У аўторак 25-га ліпеня буйныя ізраільскія газеты выйшлі з чорнымі простакутнікамі на першых палосах. Пад імі надпіс – „Чорны дзень для ізраільскай дэмакратыі”. Так медыя паказваюць свой пратэст супраць судовае рэформы, першую частку якой напярэдадні ўхваліў парламент.
Судовая рэформа сёлета выклікала найбуйнейшыя пратэсты ў гісторыі Ізраілю. 24 ліпеня ізраільскі парламент прыняў першы законапраект з прадугледжаных рэформай, што абмяжоўвае права Вярхоўнага суда касаваць выракі, прынятыя ўрадам.
Пасля прыняцця гэтага законапраекта ў Ізраілі аднавіліся пратэсты, якія распачаліся сёлета 7 студзеня, праз тры дні пасля абвяшчэння судовае рэформы. На акцыі тады выходзілі сотні тысяч людзей.
Беларускае Радыё Рацыя