„Гудскаму гармоніку” – 35
У Гудскім цэнтры творчасці і вольнага часу Лідскага раёна адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 35-годдзю Народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” ДУ „Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Народны ансамбль народнай музыкi „Гудскi гармонiк” быў створаны ў 1988 годзе на базе Гудскага сельскага дома культуры. Першапачаткова ў яго склад уваходзiлi тры гарманiсты i барабаншчык. Калектыў выконваў, у асноўным, iнструментальныя творы. Але, з цягам часу, склад ансамбля пачаў паступова пашырацца. Дабавiлiся кантрабас, дудка, крыху пазней скрыпка, затым цымбалы. У рэпертуары ансамбля з’явiлiся беларускiя народныя i польскiя народныя песнi. Пашыралася геаграфiя выступаў. У 1994 годзе ансамблю прысвоена ганаровае найменне „Народны”.
Прайшло 35 год з дня стварэння „Гудскага гармоніка”, новыя творчыя людзі прыходзілі ў калектыў, некаторыя яго пакідалі, але касцяк заўсёды заставаўся. І сёння, у юбілейны дзень нараджэння ансамбля, лідчане ўспамінаюць імёны першых яго удзельнікаў. Гэта – Адам Бярнацкі, Уладзімір Клябан, Альфрэд Рагойша, Віктар Казлоўскі і сам кіраўнік – Андрэй Колышка.
Андрэй Колышка – вельмі таленавіты кампазітар і музыкант, умела валодае тэхнікай выканання народнай музыкі. За гады творчай дзейнасці ён неаднаразова ўзнагароджваўся рознымі граматамі і дыпломамі.
Сёння „Гудскі гармонік” дарыць свой непаўторны талент усім, хто доўга ці коратка прайшоў разам з ім творчы шлях, а таксама усім, хто закаханы ў народную музыку. У цяперашнi час калектыў налiчвае 11 удзельнiкаў. У яго склад уваходзяць iнструментальная i вакальная групы.
Кіраўніцтва Ліды з нагоды юбілейнай даты, а таксама да 700-годдзя горада Ліды падарыла сертыфікат на набыццё новых касцюмаў для ансамбля! Гэтая падзея вельмі значная для калектыва і ўнясе новыя фарбы ў яго творчую дзейнасць. Ансамбль „Гудскі гармонік” – пастаянны ўдзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў. Калектыў добра ведаюць і любяць у Беларусі. Ён выступаў таксама ў Польшчы і Літве.
Беларускае Радыё Рацыя