Жыхары Гародні папрасілі ўлады патлумачыць, куды падзеўся помнік паўстанцам 1863 года
16 гадоў таму
Жыхары Гародні папрасілі ўлады патлумачыць, куды падзеўся помнік паўстанцам 1863 году. У петыцыі да Гарадзенскага гарадскога выканкаму жыхары просяць назваць прычыну, па якой дэмантавалі памятны знак і дзе ён цяпер.
Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, падпісанты петыцыі хочуць ведаць, згодна з якім рашэннем адбыўся дэмантаж.
Памятны знак выканаў з дубу гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Яго ўсталявалі пры вакзале ў 1983 годзе. Цяпер на яго месцы з’явілася дошка савецкім партызанам-падпольшчыкам. Да гэтага спрычынілася прарасейская актывістка Вольга Бондарава.