На фестывалі «Czeremcha» Войцех Каранкевіч прэзентаваў сваю кнігу, прысвечаную кухні Падляшша



У рамках этна-фестывалю «Czeremcha», які адбыўся на мінулых выходных 28-ы раз, пісьменнік Войцех Каранкевіч прэзентаваў сваю кнігу, прысвечаную кухні Падляшша.

Аўтар адзначыў, што ў кнізе даследаваў не толькі традыцыі, але і людзей, якія вяртаюцца да сваіх вытокаў.

У кожнай гаспадарцы гаспадыня пякла хлеб, або рабіла сыры з малака. А сёння гэта ўсё знікла. Людзям прасцей купіць у краме. І танней, і менш часу займае. І такім чынам такая звыклая падляшская вёска знікае на нашых вачах. Пра гэта кніга. Кніга пра кухню, але перадусім пра людзей.

Фестываль стаў добрай нагодай, каб бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі. Акрамя прагучаўшчых на сцэне народных спеваў у выкананні ансамбляў «Chudoba», «Drewutnia», «Michalove», удзельнікі даведаліся, як плясці вянкі, гатаваць Падляшскія стравы і збіраць лекавыя травы.

Беларускае Радыё Рацыя