На Берасцейшчыне ўжо 538 „экстрэмістаў”



538 – такая апошняя колькасць асобаў, што прызнаная экстрэмістамі на Берасцейшчыне.

Адпаведныя дадзеныя штотыдзень публікуе Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь:

–  Так за апошні час у спіс трапіў жыхар Пінска Руслан Шукала. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па выніках суда ён быў пакараны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”).

Таксама ў спісе цяпер знаходзіцца непаўнагадовы жыхар Івацэвічаў Станіслаў Амельянюк. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў. Вынік суда праваабаронцам невядомы. Прычына ўключэння ў спіс — уступленне ў сілу палітычных прысудаў.

А літаральна некалькі дзён таму спіс папоўніў 61-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна Аляксандр Маляўка. Ён змясціў паведамленні ў сацыяльных сетках пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца беларускім прэзідэнтам і дадаў „Слава ВСУ и народу Украины”.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя