Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу
16 гадоў таму
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу.
Размова пройдзе ў пятніцу, 28 ліпеня, з 13:00 да 15:00 па Менску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, і зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні. Напрыклад, вы зможаце спытаць, што плануецца на Канферэнцыі Новая Беларусь 2023 і як далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю.
У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. У Офісе Ціханоўскай запэўніваюць, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, так і для беларусаў у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя