Мінтранс Літвы можа адмовіцца ад пасажырскіх перавозак у Беларусь
16 гадоў таму
Калі Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі палічыць, што перавозчыкам «рызыкоўна ажыццяўляць» такія перавозкі, Мінтранс «зробіць пэўныя дзеянні ў дачыненні да скарачэння або адмовы ад пасажырскіх перавозак, якія ажыццяўляюцца да гэтага часу», паведамляе tv3.lt са спасылкай на заяву ведамства.
Але Прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі пасажырскіх перавозак Гінтарас Накуціс заявіў, што літоўскія перавозчыкі «не бачаць гэтых рызык». Паводле яго слоў, «аўтобусы зараз запоўнены». Паводле медыя, зараз існуе 66 пасажырскіх аўтобусных маршрутаў, якія едуць у Беларусь і праз яе тэрыторыю. Перавозкамі займаюцца 11 літоўскіх і 22 беларускія кампаніі.