Рэпрэсаваныя беларусы стварылі ў Вільні тэатр жывых скульптур
Былы палітвязень Ілля Міронаў уключыўся ў працу тэатра амаль адразу пасля таго, як выехаў з Беларусі, дзе яму пагражаў пераслед. Валанцёр распавёў пра свой акцёрскі досвед.
– Ездзіў на балтыйскае мора, дзе праходзіла штогадовае свята мора. Там я 2 дні папрацаваў у якасці акцёра. Гэта мяне вельмі ўразіла ў добрым сэнсе, дало мне энергіі і сіл. Гэта было маё першае, дэбютнае выйсце.
Цалкам гук:
Тэатр жывой скульптуры “Студыя Залатога рэжысёра” быў створаны ў Менску ў 2018 годзе Аляксеем Стукіным. Да падзей 2020 года жыхары сталіцы маглі бачыць жывыя скульптуры Пірата, Ліхтаршчыка, Рыцара на вуліцах сваайго гораду. Пазней, як і многія беларусы, Аляксей Стукін разам з сям’ёй быў вымушаны бегчы са сваёй краіны за мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя