Як жыве беларуская дыяспара ў Нарвегіі



Падтрымка ўкраінскае тэмы ды сустрэчы на традыцыйныя беларускія святы. Такое цяпер жыццё ў беларускае дыяспары ў Нарвегіі. Пры магчымасці таксама абмяркоўваецца тэма браку дэмакратыі ў Беларусі, — расказаў беларус Данііл Пастухоў:

— Апошняе, што адбылося, папраўдзе, толькі Купалле, святкавалі, быў такі летнік з дзецьмі, выехалі на прыроду, дзве ночы, без сувязі амаль, возера паглядзелі, пазнаёміліся, гімнастыку зрабілі. Ну і ўсё. Бралі ўдзел у імпрэзах, была імпрэза Oslo Freedom Forum.

Беларус Данііл Пастухоў дадаў, што ў сувязі з летнім адпачынкам у дзейнасці беларускай дыяспары да верасня цяпер будзе паўза.

Данііл Пастухоў, здымак з акрытых крыніцаў

Беларускае Радыё Рацыя