Польшча не плануе перадачу Украіне знішчальнікаў F-16
Кіраўнік дэпартаменту міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Польшча не плануе перадаваць Украіне самалёты F-16, але падтрымлівае пытанне падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў. Пшыдач зазначыў, што да такой падрыхтоўкі маглі б далучыцца саюзнікі па Паўночнаатлантычным альянсе:
«Мы падтрымліваем пачатак такога навучанне, якое на самой справе даўно ўжо ідзе. Разлічваем, што іншыя саюзнікі па НАТА пачнуць выказвацца большай актыўнасцю па гэтым пытанні. Дзеля падтрымкі Украіны Польшча зрабіла вельмі шмат. Мы не плануем перадачы самалётаў F-16. Але ў выпадку навучання пілотаў, калі адпаведная просьба паступіць ад Украіны, мы яе разгледзім».
Напярэдадні прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што неўзабаве пачнуцца курсы для ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16. Навучанне будзе адбывацца ў Румыніі і Нідэрландах.
Беларускае Радыё Рацыя