Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі



Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі. Паведамляе Беларуская Асацыяцыя Журналістаў.

Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калоніі №15, што прыйшоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесці журналіста з калоніі на строгі турэмны рэжым, не ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат. У лісце ад 18 ліпеня за подпісам Лазарэнкі паведамляецца, што над Дзянісам Івашыным адбыўся суд і што рашэнне выносіў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Дата суда не ўказаная.