Гурт «Разбітае Сэрца Пацана» прадставіў у Варшаве спецпраект «ДСП»



У рамках яго ўдзельнікі калектыву Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка выканалі песні, якія гралі напачатку сваёй творчасці.

Як усё адбывалася 18 год таму, распавядаюць музыкі.

– Мы пачыналі даўным даўно, на 4 курсе. І ў нас была адна задача – трэба было заграць на нейкім універсітэцкім капусніку 3 песні. Мы не планавалі працягваць праект, а нам трэба было проста заткнуць нейкую дзюрку ў праграме. Але калі мы пачалі даігрываць першую песню, то зразумелі што на гэтым усё не скончыцца. Народ як на песні Бітлз, мы выходзілі на сцэну – і істэрыя. Мы спелі нашыя 4 песні 4 разы падрад, на наступным месяцы ў нас была праграма з 12 песень, і мы гэтымі песнямі парвалі кулёк на брытанскі сцяг.

Падчас канцэрту Павел Гарадніцкі разам з гасцямі падзеі павіншаваў Дзяніса Тарасенку з Народзінамі, якія артыст святкаваў напярэдадні.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя