З’явіўся сайт з вялікай калекцыяй фільмаў на беларускай мове
З’явіўся сайт з вялікай калекцыяй фільмаў на беларускай мове – kinakipa. site. Колькасць падпісчыкаў тэлеграм-каналу дасягае 12 000 чалавек.
Праект збірае збольшага замежныя фільмы, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі. Сярод навінак агучаныя па-беларуску серыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар».
Агулам колькасць стужак на сайце сягае за 700, з іх больш за 40 — серыялы. Фільмы і серыялы выкладаліся праектам раней у тэлеграм-канале, але такі варыянт ствараў пэўныя нязручнасці ў час прагляду, звязаныя з тым, што Тэлеграм — гэта ў першую чаргу мэсэнджар.
Цяпер дастаткова націснуць кнопку «Play» на старонцы абранага фільму, каб паглядзець яго па-беларуску з любой прылады.
Беларускае Радыё Рацыя