На месцы ўваходных брам у Беластоцкае гета усталявалі памятныя знакі



У Беластоку ўсталявалі памятныя знакі на месцы былых уваходных брамаў у Беластоцкае гета. Гэта гранітныя пліты, ўмантаваныя ў ходнікі, у тых месцах, дзе былі ахоўваемыя брамы ўваходу і выхаду з гета. Адзін з такіх памятных знакаў усталяваны на скрыжаванні вуліц Ліповай і Іцхака Малмеда (у той час Гуменная). Другі на скрыжаванні вуліц Сінкевіча і Юравецкай.

У вызначанай і адгароджанай частцы горада пражывалі тады ад 40 да 60 тысяч габрэяў з Беластока і ваколіцаў.

На памятных знаках пазначана дата заснавання гета – 26 ліпеня 1941 года і дата яго канчатковай ліквідацыі – 20 жніўня 1943 года. Пасля няўдалай спробы паўстання чатырма днямі раней.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя