Беларусы Кіева не спадяваюцца на хуткае завяршэнне вайны
17 гадоў таму
Вельмі хутка мінулі практычна паўтары гады вайны. Не выключана, што наперадзі – столькі ж. У гэтым перакананы беларус Мікіта Ігнаценка, які ў ваенны час працягвае жыць ва Украіне.
Ён адзначыў, што ў апошнія месяцы сітуацыя ў сталіцы стабільная:
– Прайшло так шмат часу, я ў Кіеве жыву ўжо два гады, Марыйка два гады і месяц тут. І паўтары гады вайна, змянілася ўсё – маё стаўленне да ўсіх расейцаў, да вайны, да людзей.
Актыўныя баявыя дзеянні ва Украіне ідуць 520 дзён. За апошні тыдзень асноўныя прылёты расейскіх ракет прыходзяцца пераважна на Адэскую вобласць.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя