27 ліпеня: Свята для батумскіх беларусаў
Дзень Незалежнасці 27 ліпеня 2023 году беларусы Батумі адзначылі вялікім канцэртам з удзелам Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава ў бары BackDoor.
Алесь Дзянісаў падзякваў усім беларусам, што прыйшлі ў гэтым грузінскім горадзе на яго канцэрт:
– Беларусы заўсёды застаюцца беларусамі, няважна дзе яны знаходзяцца: у Батумі, у Тбілісі, ці ў Варшаве, Мне было вельмі прыемна з вамі пабачыцца, і я спадзяюся гэта будзе не апошні канцэрт. Я быў вельмі рады ўсіх вас пабачыць, вялікі дзякуй, што мяне тут прынялі.
Па словах Аляксандра Памідорава гэты канцэрт быў адным з самых лепшых яго выступаў:
– Я быў вельмі шчаслівы сустрэць тут шмат людзей, якіх я ведаю. Я сустрэўся тут з адным з сваіх старых сяброў. Але таксама шмат людзей, якіх я не ведаю, яны мяне не ведаюць. Нават грузіны прыйшлі. Я паглядзеў у Фэйсбуку – гэта было проста супер, але такога, як гэта было тут, каб людзі спявалі прыпеў «цуд на каляды», такога не было ніколі нідзе.
Музыкі пасля Батумі накіраваліся ў сталіцу Грузіі Тбілісі, дзе іх чакае выступ 29 ліпеня ў бары 5327.
Беларускае Радыё Рацыя