Лукашэнка зладзіў кадравую пятніцу



Аляксандр Лукашэнка сёння правёў кадравыя прызначэнні. Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба. У спісе для прызначэння і ўзгаднення амаль паўтара дзясятка кандыдатур.

Падчас чарговага кадравага дня Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да Ігара Брыло, якога зняў з міністарскай пасады і адправіў у Віцебскую вобласць памочнікам.

Нагадаем, зараз застаюцца вакантнымі пасады кіраўнікоў Міністэрства транспарту, Мінжылкамгаса і Мінсельгасхарча. Учора падчас свайго дакладу віцэ-прэм’ер Леанід Заяц павінен быў прадставіць Лукашэнку кандыдата на пасаду кіраўніка аграрнага ведамства.

Беларускае Радыё Рацыя