Былы палітзняволены Абрамук патрабуе дапамогі



На дапамогу былому палітзняволенаму Зміцеру Абрамуку збірае грошы BYSOL. Пакуль удалося сабраць амаль палову суму з патрэбных трох тысяч еўра.

На што патрэбныя гэтыя грошы кажа сам Зміцер Абрамук:

Збор, калі я прыехаў, арганізаваў ”Байсол” на падтрымку, на першы час: грошы на жыллё і ўсё гэта. А пасля я пазычаў грошы, зараз паеду на працу праз тыдзень туды, да мора, у Польшчу. А там здымаць жыллё. На жыццё, карацей. Так мне асабліва грошы не патрэбныя, каб пражыць, зняць жыллё і вось такое вось.

Зміцер упэўнены, што яму паціху ўдаецца адаптавацца да польскіх умоваў, але вельмі хочацца дадому:

– Я тут пакуль толькі два месяцы. Ну, нармальна тут, мне нармальна. Я сябе адчуваю тут камфортна, мне падабаецца ўсё тут – і людзі, і краіна. Так што я пачуваю сябе камфортна. Канешне, я сумую па Берасці, па раёну, па самім горадзе. Мне і тут добра, але хацелася б вярнуцца, калі шчыра.

Зміцер Абрамук адседзеў за кратамі ў Беларусі амаль тры гады за  так званую «карагодную справу», быў азначаны за кратамі так званай «чырвонай біркай» і яму ўзмацнілі меру ўтрымання.

Беларускае Радыё Рацыя