У Варшаве адбудзецца вялікі оўпэн-эйр «Грай»
На імпрэзе разгарнецца арт-кірмаш, будзе працаваць фудкорт, а таксама выступяць гурты Volski, Дай Дарогу!, Dzieciuki, J:Морс, :B:N: і The Superbullz.
Некаторыя з музыкаў падтрымлівалі фэст і летась. «Але розніца ў выступах дакладна будзе», – кажа арганізатар мерапрыемства Інэс Сянкевіч.
– У мінулым годзе канцэрт быў акустычны, а ў гэтым годзе будзе электрычны. Усе гурты выступаюць поўным складам. Першы сюрпрыз – прагучыць новая песня ад Вольскага, якая ўвойдзе ў новы альбом. Нам яшчэ не хапае людзей на фудкорт. Так што калі ёсць жадаючыя прыехаць са сваёй ежай і піццём – запрашаем. Можна напісаць у нашыя сацсеткі: напрыклад у Фэйсбук ці Інстаграм.
Таксама ўдзень на фэсце будзе працаваць вольная сцэна, а ў фінале падзеі чакаецца afterparty ад Papa Bo Selektah.
Вядучыя імпрэзы – Марына Савіцкая і Аляксандр Памідораў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя