Больш за 290 мігрантаў спрабавалі перайсці мяжу з Польшчай з боку Беларусі



Польская памежная ахова зарэгістравала ў чацвер спробы 292 мігрантаў парушыць мяжу з боку Беларусі. Гэта сёлетняя рэкордная колькасць парушальнікаў. Сярод мігрантаў былі грамадзяне Судана, Алжыра і Шры-Ланкі.

На ўчастку заставы ў Крынках шэсць чалавек спрабавалі пераправіцца праз памежную Свіслач на надзіманай лодцы, аднак вярнуліся на беларускі бераг з-за з’яўлення польскага патруля.

У Літве зафіксавалі 18 спробаў парушэння мяжы мігрантамі. Памежнікі Латвіі паведамілі аб 44 іншаземцах-парушальніках.

Беларускае Радыё Рацыя