Польшча, Літва, Латвія могуць супольна закрыць мяжу з Беларуссю



«Магчымасць закрыцця мяжы існуе. Пытанне, як далёка пойдзе рэжым у Беларусі, безумоўна, узгадніўшы з расейскім рэжымам. Якія паўнамоцтвы будуць дадзены «Вагнеру», — сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.

У выпадку ўзнікнення правакацый на мяжы з Беларуссю, Літва, Польшча і Латвія могуць прыняць супольную пастанову аб закрыцці мяжы, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус, піша партал Delfi.

«Абмеркаванні рэальныя», — заявіў журналістам Абрамавічус, каментуючы ўчарашнюю заяву міністра ўнутраных спраў Польшчы Марыюша Каміньскага. На гэтым тыдні на пытанне аб тым, ці разглядаецца рашэнне пра закрыццё пунктаў пропуску з Беларуссю, кіраўнік МУС Польшчы адказаў, што такая магчымасць будзе ўзгодненая з Літвой і Латвіяй.