Украінка Вольга Харлан, якая трапіла ў скандал, у выключным парадку дапушчаная да Алімпіяды-2024



Алімпійская чэмпіёнка была дыскваліфікаваная па выніках 1/32 фіналу асабістага турніру шаблістак. Вольга адмовілася ад поціску рукі з расейкай Ганнай Смірновай пасля перамогі.

Вольга Харлан ФОТО: @OLGAKHARLAN | INSTAGRAM

Міжнародная федэрацыя за гэта дыскваліфікавала Харлан. Праўда, напярэдадні дыскваліфікацыю адмянілі, і Вольга зможа выступіць за зборную Украіны ў камандным турніры. Акрамя таго, Міжнародны алімпійскі камітэт у выключным парадку дапусціў Харлан да Алімпіяды-2024 у Парыжы.

Вольга магла недабраць ачкоў на чэмпіянаце свету з-за адхілення, аднак выступіць на Гульнях па запрашэнні МАК.

Менскае „Дынама” забіла дзевяць мячоў „Асіповічам” у 1/8 фіналу Кубка Беларусі

Душан Бакіч аформіў покер, па дублю ў актыве Івана Бахара і Уладзіслава Марозава, яшчэ адзін гол на рахунку Глеба Жэрдзева. „Дынама” прабілася ў чвэрцьфінал нацыянальнага Кубка. Дубль Мартынава прынёс „Мінску” перамогу над „Дняпром” 2:0 і пропуск у наступную стадыю нацыянальнага Кубка.

Зміцер Бяссмертны пакінуў БАТЭ

Пра гэта паведаміла прэс-служба барысаўчан. У БАТЭ Дзмітрый дэбютаваў 2 сакавіка 2019 года ў матчы за Суперкубак з берасцейскім „Дынама”. З кастрычніка 2019 года быў задзейнічаны ў асноўнай абойме „жоўта-сініх”. У чэмпіянаце-2022 увайшоў у лік лепшых футбалістаў БАТЭ па колькасці згуляных матчаў 28. Разам з БАТЭ Дзмітрый стаў двухразовым уладальнікам Кубка Беларусі (2020, 2021), уладальнікам Суперкубка краіны (2022), трохразовым срэбраным (2019, 2020, 2021) і аднаразовым бронзавым прызёрам (2022) чэмпіянату. Усяго за каманду правёў 100 афіцыйных матчаў, забіў 10 галоў і аддаў 16 выніковых перадач. За нацыянальную зборную згуляў 7 матчаў.

„Ювентус” адхілены ад удзелу ў Лізе канферэнцый і аштрафаваны

Такое рашэнне прыняў УЕФА. „Ювентус” пакараны за парушэнне правілаў аб ліцэнзаванні клубаў і фінансавым фэйр-плэй. Клуб аштрафаваны на 20 мільёнаў еўра, 10 з іх з’яўляюцца ўмоўнымі. „Старая сіньёра” заплаціць другую палову сумы, калі гадавая фінансавая справаздачнасць турынцаў за 2023, 2024 і 2025 фінансавыя гады не будзе адпавядаць патрабаванням УЕФА.

Задрафтаваная ў жаночай НБА беларуска правядзе сезон у чэмпіянаце Ізраіля

Ксенія Малашка падпісала гадавую дамову з клубам „Рамат-Хашарон”. Вельмі рада далучыцца да сям’і „Рамат-Хашарона” і пачаць этап кар’еры ў дзіўнай краіне Ізраілі, — падзялілася эмоцыямі 23-гадовая беларуска.
Малашка на драфце WNBA-2023 была абраная „Чыкага Скай” у трэцім раўндзе пад 35-м нумарам.
„Рамат-Хашарон” у мінулым розыгрышы чэмпіянату Ізраіля дабраўся да паўфіналу.

Вікторыя Азаранка і Эліна Світоліна зноў сустрэнуцца на корце

На гэты раз у першым крузе турніру ў Вашынгтоне. Лёсаванне звяло беларуску і ўкраінку ў стартавым раўндзе турніру ВТА-500. Азаранка займае 19-е месца ў сусветным рэйтынгу, Світоліна — 27-е. Турнір у Вашынгтоне стартуе 31 ліпеня. Нагадаю, апошняя сустрэча беларускі і ўкраінкі завяршылася скандалам. У 1/8 фіналу Уімблдона Азаранка саступіла Світолінай. Пасля гульні беларуска не пайшла да сеткі, бо загадзя ведала, што ўкраінка не пацісне ёй руку.

Гледачы ж асвісталі Вікторыю, бо палічылі, што гэта яна парушыла этыкет. Пакідаючы корт, Азаранка саркастычна паляпала публіцы сціснутымі над галавой кулакамі.

Макс Ферстапен выйграў кваліфікацыю Гран-пры Бельгіі

Яго напарнік па „Рэд Булу”, мексіканец Серхіа Перэс, стаў трэцім. Другое месца заняў Шарль Леклер на „Ферары”.  Аднак у нядзельнай гонцы Ферстапен будзе стартаваць шостым. Ён атрымаў штраф у пяць пазіцый з-за замены скрыні перадач. Гран-пры Бельгіі ў гэтым сезоне праходзіць у фармаце спрынту. Сёння адбудзецца кваліфікацыя па выніках якой гоншчыкі правядуць кароткую спрынт-гонку. У нядзелю ж адбудзецца асноўны старт.

Беларускае Радыё Рацыя