Анонс праграмы „Маніфест”



Фестывальны рух беларусаў у замежжы набірае абароты. Оўпэн-эйраў становіцца ўсё больш, а музыкі актыўна далучаюцца да падзей.

Так, у ліпені адбыўся буйны фэст “Тутака”, на якім выступіў і лідар гурта “Дай Дарогу!” Юры Стыльскі.

З нашым карэспандэнтам ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад падзеі, а таксама анансаваў яшчэ адно вялікае мерапрыемства.

РР: Для цябе фэст “Тутака” – гэта што?

Юры Стыльскі: Гэта вельмі класная і важная падзея, але хацелася б, каб гэта праходзіла ў межах Беларусі, а не за мяжой. Але ёсць такая падзея, дзе збіраюцца аднадумцы, і мы разам там спяваем песні, адзначаем нейкае свята, дзелімся інфармацыяй. Гэта вельмі добра. Радуе тое, што мы запатрабаваныя, людзі нас чакаюць, і мы да гэтага ідзём, ідзём на збліжэнне.


Пра “Тутаку” ды іншыя музычныя падзеі розныя творцы распавядуць у аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 29-га ліпеня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя