Традыцыйны абрад абыходу палёў на Падляшшы



6 траўня паводле царкоўнага календара – дзень святога Юр’я. Некалі ў гэты дзень гаспадар з сям’ёй абыходзілі свае палі і прасілі добрага ўраджаю. Цяпер гэта амаль прызабытая традыцыя. Амаль – бо яна жывая ў сям’і дырэктара Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафея Фіёніка, а дзякуючы падляшска-палескім сустрэчам “Там па маёвай росі” кожны можа прыняць удзел у гэтым абрадзе:

–  Тут мы самі нічога не выдумляем, проста дзень святога Юр’я ў народнай традыцыі – дзень абыходу жыта. Бо жыта – гэта асноўнае зерне, з якога робім хлеб. І таму яго нашы продкі вельмі шанавалі. Ужо ідзём пасля на поле з караваем, качаем яго, пераказваючы яго энергію жыту. А пасля і самі качаемся, размаўляем над ім, каб ажывіць яго.

6 траўня, у сераду, абыходы жыта на дзень святога Юр’я пройдуць у Студзіводах і Малінніках на Падляшшы. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелаПАН