Тыдзень беларускага тэатра пройдзе ў Варшаве
16 гадоў таму
У польскай сталіцы ў тэатры TR Warszawa з 8 па 13 жніўня кожны дзень будуць паказваць беларускія спектаклі.
Так, у аўторак, 8 жніўня, пройдзе спектакль Максіма Шышко Z@klęcie / 3@мова. Гэты музычны праект Team Teatre, які цяпер працуе на пляцоўцы TR Warszawa, створаны па матывах песень і рытуалаў Палесся – тэрыторыі на мяжы Беларусі і Украіны. Спектакль ідзе на беларускай мове і дыялектах Палесся, ён скіраваны да беларускай і ўкраінскай дыяспары і да польскага гледача.
У нядзелю, 13 жніўня, – прэм’ера монаспектакля “Час сэканд хэнд” паводле Святланы Алексіевіч у рэжысуры і выкананні Уладзіміра Пятровіча.
Беларускае Радыё Рацыя