Выведка Вялікай Брытаніі высунула версію наконт вагнераўцаў у Беларусі
16 гадоў таму
У выведцы адзначылі, што з сярэдзіны ліпеня сама меней некалькі тысяч байцоў ПВК “Вагнер”, імаверна, размясціліся ў вайсковым лагеры ў вёсцы Цэль пад беларускімі Асіповічамі. „Застаецца незразумелым, што адбылося з цяжкай тэхнікай “Вагнера”, што выкарыстоўвалі ва Украіне; існуе рэальная імавернасць таго, што ПВК была вымушаная вярнуць яе расейскім вайскоўцам”, — гаворыцца ў паведамленні. „Здольнасць “Вагнера” забяспечыць сабе цяжкую тэхніку і сродкі, такія як паветраны транспарт, стане ключавым фактарам яе будучай баявой эфектыўнасці”, — падкрэслілі ў брытанскай выведцы.
Беларускае Радыё Рацыя