Саудаўская Аравія мае намер правесці мірныя перамовы наконт Украіны



Саудаўская Аравія на пачатку жніўня мае намер правесці мірныя перамовы паміж Украінай, шэрагам заходніх дзяржаў і ключавымі краінамі, якія развіваюцца, піша The Wall Street Journal са спасылкай на неназваных дыпламатаў.

Паводле іхных звесткаў, на сустрэчу ў Джыду 5-6 жніўня прыбудуць прадстаўнікі 30 дзяржаў, многія з якіх дагэтуль займалі нейтральную пазіцыю ў дачыненні да вайны. Дыпламаты не ўдакладнілі, хто будзе прадстаўляць украінскі бок, пераказвае “Радыё Свабода”.

Украіна і заходнія афіцыйныя асобы спадзяюцца, што гэтыя намаганні могуць прывесці да мірнага саміту пры канцы года, на якім сусветныя лідары падпішуцца пад агульнымі прынцыпамі ўрэгулявання вайны.

Беларускае Радыё Рацыя