Беларусы трацяць на пакупкі па 20 рублёў штодня
Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў агляд да Дня работнікаў гандлю, які ў Беларусі адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю ліпеня. У гэтым годзе прадстаўнікі галіны адзначаюць прафесійнае свята 30 ліпеня.
Паводле дадзеных Нацстата, у першым паўгоддзі 2023 года беларусы выдаткоўвалі на пакупкі па 20 рублёў штодня. Рознічны тавараабарот у гэты перыяд склаў 35,5 млрд. рублёў. Гэта на 4,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
49,5% спажывецкага кошыка ў 2022 годзе пайшло на харчовыя тавары, а 50,5% – на нехарчовыя.
У інтэрнэт-крамах нагандлявалі на 3,8 млрд рублёў, што склала 6% у агульным аб’ёме раздробнага таваразвароту арганізацый гандлю.
Больш за ўсё ў мінулым годзе ў інтэрнэце куплялі электрабытавыя прыборы і інструменты – 12, 2%. На другім месцы па папулярнасці – дэталі і прыналежнасці для аўтатранспартных сродкаў – 11,9%. Далей ідуць адзенне – 9, 4%, парфумерна-касметычная прадукцыя і туалетныя прыналежнасці – 7, 7% і будаўнічыя матэрыялы – 7, 6%.