ПВК „Вагнер” пачаў трэніраваць падраздзяленні механізаваных брыгад у Беларусі
16 гадоў таму
Інструктары ПВК „Вагнер” пачалі трэніраваць падраздзяленні механізаваных брыгад у Беларусі, паведамляе прэс-служба беларускага Мінабароны. Паводле інфармацыі ведамства, праводзяцца трэніроўкі па зладжванні аддзяленняў, узводаў, рот „з улікам вопыту” ПВК.
„Упор робіцца на вядзенне баявых дзеянняў у сучасных умовах, адпрацоўваюцца элементы актыўнай абароны, а таксама пытанні забеспячэння жывучасці на полі бою з улікам актыўнага прымянення беспілотнай авіяцыі”, – паведамілі ў ведамстве.
Да гэтага паведамлялася, што «вагнераўцы» праводзілі заняткі з тэрытарыяльнымі войскамі, сіламі спецаперацый Узброеных сіл, унутранымі войскамі.
Беларускае Радыё Рацыя